Мяне электрычныя сонцы сьляпучым праменьнем залілі, я чую, як шэпчуць на вуха драты Празь бясконцыя мілі сакрэты, што йдуць праз увесь зямны шар На дзікіх шалёных вакзалах – Шынкі, скуль народы за хвілю кудысьці памчацца па шпалах у чэраве лакаматываў, Прыручаных цёмных пачвар... Ляціць то зялёны, то ў золаце, то беласьнежна-яскравы да рэек прыкуты бягун-краявід Паўзуць праз тунэлі і горы рухавыя дзеткі-саставы Якіх нарадзілі Руда і граніт... З кубічных сталіцаў у сэрца пустынь, на чужыну й радзіму, глытаючы мэрыдыяны У клубах дрыготкага дыму Праз поўнач і поўдзень, на захад з усходу Імчыцца цягнік апантаны Ў таемны канец, як пасол чалавечага роду У прызьме крыштальнай мне сонцаў гараць маякі Бо я – чалавек, цар зямных і падводных краінаў! Я песьня металу, якой між лясоў і далінаў Гучаць уначы цягнікі Гучаць уначы цягнікі Гучаць уначы цягнікі...