Ноч, усе пагаслі ліхтары
За дзвярыма ў двары, хтосьці вострыць кіпцюры
Цемра не палохае ўжо
Крыжык у руцэ, у другой ружжо

Мой дзед казаў калісьці мне
Душу, хто згубіў ужо не знойдзе свой пакой у труне
Дык яны паўсталі зноў, паляваць на жыхароў
Ды смактаць з іх ранаў кроў
Цемра не палохае ўжо
Крыжык у руцэ, у другой ружжо

Ноч ідзе к канцу - хвала айцу
Паспрабуй смак срэбра ды свінцу
Небасхіл заружавеў. Няўжо!
Крыжык у руцэ, у другой ружжо